Перайсці да зместу

Рыжыкова (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рыжыкова
54°52′13″ пн. ш. 31°18′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216750 і 216740
Код АКАТП 66238815015
Паказаць/схаваць карты
Рыжыкова (Расія)
Рыжыкова
Рыжыкова

Рыжыкова (руск.: Рыжиково) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смалігоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 192 жыхара (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 14 км на паўднёвы ўсход ад Рудні, у 0,5 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск, на беразе ракі Альшанка. У 0,5 км на паўночны захад ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя 439 км на лініі Смаленск — Віцебск.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Зноскі