Перайсці да зместу

Чысцік (Смаленская вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Чысцік
54°57′00″ пн. ш. 31°11′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Руднянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48141
Паштовы індэкс 216764
Код АКАТП 66238894001
Паказаць/схаваць карты
Чысцік (Расія)
Чысцік
Чысцік

Чысцік — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Руднянскім раёне. Размешчана ў заходняй частцы вобласці, за 6,5 км на ўсход ад Рудні, за 3 км на поўнач ад аўтадарогі А141 Арол — Віцебск на паўднёвай ўскраіне балота Чысцік. Насельніцтва — 855 жыхароў (2007 год). Адміністрацыйны цэнтр Чысцікаўскага сельскага паселішча.

Торфараспрацоўкі ў вытоках ракі Малая Бярэзіна былі адкрыты ў 1956 годзе. Тады ж на ўскраіне балота пачалося будаўніцтва пасёлка торфанарыхтоўшчыкаў Чысцік, для вывазкі торфу з балота пачалі будаваць вузкакалейку. Торфапрадпрыемства «Чысцік» было створана ў жніўні 1962 года. Бліжэйшае радовішча мае плошчу 411 га, з іх першапачаткова было асвоена 100 га палёў, спосаб здабычы — фрэзерны торф. У снежні 1966 годзе ў Чысціку быў запушчаны торфабрыкетны завод[1]. Згодна картам, на торфамасіве дзейнічалі дзве асноўныя лініі вузкакалейнай чыгункі. У 1990-я гады аб’ём здабычы торфу значна скараціўся. Летам 2002 года на тарфяных масівах адбыліся моцныя пажары, якія знішчылі запасы торфу. Да восені замест кацельні, якая працавала на торфе, узведзена новая — на вугалі. Пасля гэтага работу торфапрадпрыемства ў 2003 годзе ўдалося аднавіць толькі на непрацяглы час, станам на 2007 годя яно ўжо не працавала[2].

Сярэдняя школа, дом культуры.